Навокал палалі і дрэвы, і хаты, Ад стрэлаў звінела паветра ў вушах, Ад крыку згіналася, білася маці. Імгненне – і мёртвыя дзеці ляжаць. Ад гэтага стрэлу сусвет абрвецца, Пагасне жыццё ў мацярынскіх вачах. Ці ёсць дзесьці Бог, калі сэрца не б’ецца: Дзяцей-немаўлятак забіла вайна. Сярод на імгненне прыціхлага люда Знянацку жахлівы пачуецца смех: Не вытрымаў розум няшчаснай жанчыны, Праклёнам гучыць за бязвінную смерць. Праклёнам дрыжаць пабялеўшыя вусны, Праклёнам прасякнуты рысы вачэй. На смех звар’яцелай лясы адгукнуцца, І неба, і сонца: “Праклён за дзяцей!”. Няхай гэты смех невыцерпнага болю Пачуюць нашчадкі крывавай вайны. Каб мір берагчы, трэба ведаць і помніць, І з болем пачуць гэты смех у душы.
Падчас карнай аперацыі ў Асіповіцкім раёне пяцігадовага Ванечку і маленькую Волечку, якая пачынала вучыцца хадзіць, застрэлілі на вачах у маці. Жанчына, страціўшы розум ад гора, спачатку пачала смяяцца, потым – гушкаць палена і спяваць яму. А праз некалькі хвілін кінулася ў калодзеж.
Автор: Бобровская И. И., копирование возможно только с согласия автора
